Раённы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года” ва ўстановах адукацыі Ляхавіччыны ўзмацніў акцэнт на творчых ініцыятывах, крэатыўнасці педагогаў. На суд журы кожны з 36 удзельнікаў другога завочнага тура з 26 устаноў адукацыі прадставіў распрацоўку ўрока ці занятка, яго відэа і абагульненне педвопыту на тэму “Вучыць дзяцей вучыцца” або “ Каб дзеці хацелі вучыцца”. У фінале раённага этапу 10 канкурсантаў давалі адкрытыя ўрокі ў незнаёмых калектывах і класах. Журы вызначыла ўладальнікаў дыпломаў I, II, III ступеняў. Першае месца ў Анастасіі Барташэвіч з СШ № 1 (намінацыя “фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка”), Таццяны Бохан (“пачатковыя класы”) і Вольгі Ланкуць (“замежная мова”) з СШ № 2, у выхавальніцы дзіцячага сада № 3 Алены Калюда ( “дашкольнае выхаванне”).
Будем болеть за вас, коллеги!