Нецыганскі Барон

Барон – прыгажун і разумнік. Прычэсаны, са стужкамі ў грыве, запрэжаны ў адмысловы вазок ручной работы, паслухмяны свайму гаспадару
Рыгору Вашкевічу, ён ведае, як парадаваць дзятву: гатовы бясконца вазіць яе па заснежаных вуліцах. І, здаецца, гэта падабаецца абодвум бакам.  Гаспадар перакананы, што Барон  разумее кожнае яго слова, як і ён сам – маўклівыя просьбы свайго сябра. Такая вось ідылія па прычыне дабрыні.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *