Вогненнае зарава

25 студзеня ў 18.45 з  Вялікага  Гарадзішча  патэлефанавалі на 101: з боку Літоўкі – вогненнае зарава. Аказалася, што на хутары  недалёка ад вёскі Вялікае Гарадзішча гарыць дом.  Калі падраздзяленні РАНС прыбылі на месца здарэння, драўляная  пабудова была ахоплена агнём. Полымя знішчыла дах, пашкоджаны сцены і ўнутраная аддзелка памяшканняў, маёмасць. Папярэдняя прычына пажару – парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры карыстанні печкай. На момант здарэння людзей у доме не было – пабудова выкарыстоўвалася пад дачу.
Валерый РАВІНСКІ, начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *