“Мой выбар – жыць з пазітывам!”
Акцыя “Мой выбар – жыць з пазітывам!” стартавала ў Брэсцкай вобласці. Ініцыятарам інфармацыйна-адукацыйнай кампаніі для дзяцей і іх бацькоў выступілі абласны выканаўчы камітэт і абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Мяркуецца, што ўдзельнікі акцыі, якая пройдзе ў гарадах і раёнах, змогуць атрымаць кансультацыі псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў, нарколагаў і дыетолагаў, прайсці дыягнастычнае абследаванне, вызначыць узровень індывідуальнага стрэсу. У планах арганізатараў – задзейнічаць усе ўстановы адукацыі рэгіёна.
Акцыя мае на мэце ў тым ліку прафілактыку суіцыдаў.
У выпадку неабходнасці кругласутачна можна атрымаць экстранную псіхалагічную дапамогу па тэлефонах 170, 80162-40-62-26.