Бульба з “Ляхавіцкага” пакарыла Расію
20-тонныя “фуры” пад загрузкай адборных клубняў – звычайны малюнак у гэтыя дні ў СВК ”Ляхавіцкі”. Пра тое, што ў гаспадарцы вырошчваецца выдатная бульба, якая адпавядае ўсім патрабаванням па смакавых якасцях, экалагічных параметрах, ведаюць далёка за межамі рэспублікі. Ужо некалькі гадоў сельгаскааператыў супрацоўнічае з расійскімі пакупнікамі. Сёлета – не выключэнне: “старыя знаёмыя” і зноў заключылі дагаворы на пастаўку клубняў у Сочы, Маскву. Навіна пра смачную беларускую бульбу дакацілася да паўднёвых расійскіх гарадоў.
Выдатны ўраджай клубняў, які на асобных участках дасягае 400 цэнтнераў з гектара, дае магчымасць у першую чаргу зрабіць запасы і сабе. Сёлета пабудавана бульбасховішча, якое разлічана на захоўванне тысячы тон бульбы, насенны матэрыял акуратна за-кладваецца ў бурты.
Грузавікі адзін за другім імчаць з бульбянога поля на вагавую, адтуль пад загрузку машын або ў сховішча. У сельгаспрадпрыемстве будзе магчымасць гандляваць бульбай і вясной.
Аліна ЛАПІЧ