Пярвічкі, на старт
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў праводзіць агляд-конкурс на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю. Ён будзе праходзіць са студзеня па верасень.
Асноўныя мэты конкурсу – актывізацыя дзейнасці пярвічак па абароне працоўных і эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў, павышэнне эфектыўнасці іх работы і ўмацаванне аўтарытэту ў калектывах, распаўсюджванне перадавога вопыту.
На першым этапе, які прадоўжыцца да 15 лютага, пярвічкі павінны падаць заяўкі на ўдзел у конкурсе і прадставіць даведкі з падрабязнай інфармацыяй, у тым ліку і фотасуправаджэннем пра дзейнасць пярвічкі ў раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Спецыяльна створаная камісія, у складзе якой прафсаюзныя лідары раёна, да 30 верасня наведае кожную пярвічку – удзельніцу агляду.
Практыка сацыяльнага партнёрства, грамадскі кантроль за захаваннем працоўнага заканадаўства і аб ахове працы, навучанне прафактыву, удзел у культурна-масавых, спартыўных мерапрыемствах, сістэмнасць работы з моладдзю і ветэранамі, ахоп прафсаюзным членствам у калектыве – сярод асноўнх крытэрыяў ацэнкі дзейнасці пярвічак.
Пераможцы і прызёры агляду-конкурсу, а таксама лепшыя старшыні пярвічак будуць узнагароджаны дыпломамі раённага аб’яднання прафсаюзаў і грашовымі прэміямі за кошт сродкаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Галіна КАНЬКО.