Ведаць і выконваць

Акцыя пройдзе ў 4 этапы. На першым работа будзе весціся на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. З 1 па 10 лютага выратавальнікі раскажуць аб прычынах узнікнення пажараў, пра меры недапушчэння вогненных здарэнняў, навучаць правільна дзейнічаць.
З 13 па 20 лютага мерапрыемствы акцыі перамесцяцца ў Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж. Пра гэта навучэнцам раскажуць падчас прафілактычнай размовы, тэматычных гульнявых праграм і дыскатэк. З 21 па 27 лютага выратавальнікі сустрэнуцца з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый. Эксплуатацыя электраабсталявання, пячнога ацяплення, алгарытм дзеянняў пры надзвычайных здарэннях, выкарыстанне пярвічных сродкаў пажаратушэння, неабходнасць устаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка – гэта толькі невялікі пералік пытанняў, якія будуць асвятляцца падчас акцыі.
Фінальны этап пройдзе 28 лютага ў месцах масавага знаходжання людзей. Выратавальнікі правядуць конкурсы і віктарыны на лепшае веданне асноў бяспечных паводзін.
Валерый РАВІНСКІ,
начальнік Ляхавіцкага РАНС.