А пешшу карысна для здароўя і экалогіі

22 верасня — Сусветны дзень без аўтамабіля. Ён праводзіцца больш чым у 1100 гарадах свету дзеля клопату аб навакольным асяроддзі і здароўі людзей. Чацвёрты год запар у гэты дзень і беларускім уладальнікам аўтама-біляў прапаноўвалася абмежаваць карыстанне асабістым транспартам і пры неабходнасці скарыстацца грамадскім. Цяпер толькі на  Брэстчыне налічваецца каля 710,5 тысячы аўтамабіляў, з якіх 618 тысяч — асабісты аўтатранспарт.

Традыцыйна да акцыі далучыліся і жыхары Ляхавіччыны. Многія падтрымалі яе, бо лічаць  карыснай і для экалогіі, і з пункту гледжання дарожнай бяспекі. Да таго ж, змяншэнне інтэнсіўнасці руху зніжае і верагоднасць узнікнення ДТЗ.

Акцыя праходзіла не толькі на дарогах. Актывісты БРСМ сумесна з супрацоўнікамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў школах раёна правялі круглыя сталы. Тэматычныя сустрэчы прайшлі ў КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая  ЖКГ”, ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод”, СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”, ЗАТ “Ляхавіцкі завод “Металапластмас”, гімназіі і СШ № 1 райцэнтра. Сярод вадзіцеляў і пешаходаў распаўсюджваліся лістоўкі з інфарма-цыяй аб акцыі.

22 верасня райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з аддзяленнем дзяржаўтаінспекцыі РАУС на аўтадарозе Баранавічы—Ляхавічы пракантралявалі ўзровень таксічнасці і дымнасці адпрацаваных газаў аўтамабіляў. Было праверана больш за 80 транспартных сродкаў. Толькі ў 2-х машынах быў перавышаны дазволены нарматыў, і тое нязначна.

Сяргей БАРГАМОН,
начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *