Пра збор і абавязкі
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Ляхавіцкім раёне накіравала больш за тысячу паведамленняў на выплату збору на фінансаванне дзяржрасходаў за 2015 год.
Тэрмін выплаты збору – не пазней за 20 лютага 2017 года. Па стане на 1 лютага збор выплацілі 64 жыхары нашага раёна. Ад плацельшчыкаў збору ў бюджэт паступіла 17338 рублёў.
Нагадваем, што пры атрыманні паведамлення на выплату збору грамадзянін мае права прадаставіць у падатковы орган дакументы ці тлумачэнні, якія сведчаць аб адсутнасці ў яго абавязку па выплаце збору. Праінфармаваць падатковую інспекцыю пра сваё права на вызваленне ад выплаты збору можна пры асабістым звароце ў інспекцыю, а таксама шляхам накіравання ў інспекцыю тлумачэнняў ці дакументаў па пошце або ў электронным выглядзе з дапамогай сэрвісу «Электронны зварот» на сайце міністэрства.
Кансультацыю па пытаннях практыкі прымянення нормаў Дэкрэта № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” можна штодзень атрымаць у ІМПЗ па Ляхавіцкім раёне па тэлефонах 2-34-86, 2-41-47, 2-05-55.
Анатолій ЖАБІК,
начальнік ІМПЗ па Ляхавіцкім раёне.