Пра выплату збору
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Ляхавіцкім раёне нагадвае: тэрмін выплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў за 2015 год – не пазней за 20 лютага 2017 года.
Кансультацыю па пытаннях практыкі прымянення нормаў Дэкрэта № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” можна штодзень атрымаць у ІМПЗ па Ляхавіцкім раёне па тэлефонах 2-34-86, 2-41-47, 2-05-55.
Што рабіць, калі вы атрымалі паведамленне на выплату збору, але лічыце, што яно накіравана вам неабгрунтавана?
Грамадзянін мае права на працягу 30 каляндарных дзён з дня атрымання паведамлення падаць у падатковую службу дакументы ці тлумачэнні, якія сведчаць аб адсутнасці ў яго абавязку па выплаце збору за адпаведны перыяд ці няправільным вылічэнні сумы збору. Гэтыя дакументы, тлумачэнні разглядаюцца падатковай інспекцыяй на працягу месяца. У згаданы тэрмін прымаецца рашэнне пра пацвярджэнне раней уручанага паведамлення, унясенне ў яго змяненняў або ануляванне. У выпадку пропуску па ўважлівай прычыне тэрміну прадастаўлення дакументаў, тлумачэнняў гэты тэрмін па заяве грамадзяніна можа быць адноўлены.
Па стане на 1 лютага плацежныя паведамленні атрымалі каля 1100 жыхароў раёна. Пасля разгляду дакументаў і тлумачэнняў грамадзян у 75 выпадках інспекцыяй было прынята рашэнне аб ануляванні плацежнага паведамлення, у 4 выпадках у іх унесены змяненні, у 15 – прынята рашэнне пра пацвярджэнне раней уручанага паведамлення.
Анатолій ЖАБІК, начальнік ІМПЗ па Ляхавіцкім раёне.