Нашы – у Зэльве і Карэлічах

Сёлетняя восень не надта шчодрая для работнікаў прадпрыемства меліярацыйных сістэм на прапанаваныя аб’ёмы работ. Але калектыў выратоўвае тое, што тут не сядзяць, склаўшы рукі, не чакаюць, пакуль іх паклічуць, а самі становяцца ініцыятарамі чарговых працоўных дагавораў. Напрыклад, падпісаны кантракты і распачаты работы ў Карэліцкім і Зэльвенскім раёнах па рэкультывацыі зямель. Экскаватаршчыкам, бульдазерыстам, трактарыстам трэба асвоіць паўмільярда рублёў. Заказчыкі, у сваю чаргу,  неўзабаве атрымаюць 150 гектараў прыгодных для ворыва зямель у Карэліцкім і 40 гектараў – у Зэльвенскім раёнах.

Тым часам Ляхавіцкая ПМС наводзіць новыя кантакты з работадаўцамі і заключае чарговыя кантракты.

Аліна ЛАПІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *