Нашы абаронцы. 23 лютага Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адзначаюць і ветэраны, і сённяшнія вайскоўцы, і тыя, хто прыйдзе ім на змену

Цёплую і яркую  ноту ў лютаўскі каляндар уносіць мужнае і адначасова ўзнёслае свята – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.  Па добрай традыцыі яго адзначаюць не толькі людзі ў вайсковай форме, але і ўсе, хто калісьці меў да яе дачыненне, у каго армейскі строй яшчэ наперадзе. І тыя, хто ўносіць уклад у абарону інтарэсаў краіны шчырай і сумленнай працай, адданай вучобай, клопатам пра сваю сям’ю. У  23-ці  дзень лютага  прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва  спяшаюцца шчыра  павіншаваць сваіх надзейных і дарагіх  абаронцаў – родных, сяброў, калег.  Віншаванні абавязкова прагучаць у гэты дзень  і для нашых маладых землякоў – курсантаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі   Беларусь Аляксея Гачко і Дзяніса Дыдышкі, інстытута  пагранічнай службы Ільі Кузьміча. Яны ўжо зрабілі сур’ёзны крок да сваёй мары – стаць афіцэрам. Сёння іх будні – не толькі тэарэтычная вучоба, а і заняткі па ваеннай справе. Сапраўдная ўзнагарода для курсанта – прайсці ва ўрачыстай “каробцы” на парадзе ў Дзень Незалежнасці краіны. Аляксей і Дзяніс такі гонар ужо мелі,  Ілья – рыхтуецца.
А яшчэ нашы землякі добрыя спартсмены: Алёша і Дзяніс – члены зборнай акадэміі па гандболе, Ілья займаецца рукапашным боем.  Мэтанакіраваныя, настойлівыя, сур’ёзныя – такімі мы і хочам бачыць нашых абаронцаў.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *