Бюджэт для здароўя. І не толькі

Расходы на сацыяльную сферу склалі 23989,36 тысячы рублёў – 72,9 працэнта агульнага аб’ёму расходаў бюджэту.
Асаблівая ўвага надавалася пытанням далейшага развіцця сацыяльнага абслугоўвання, дапамогі і абароны насельніцтва, скарачэння колькасці малазабяспечаных грамадзян.
Летась дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога выдзялялася ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі 359 грамадзянам, аднаразовай сацыяльнай дапамогі –83, сацыяльнай дапамогі на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў грашовай наяўнай форме – 52 грамадзянам, сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў – 294. Бясплатным харчаваннем забяспечана 86 дзяцей ва ўзросце да 2 гадоў на агульную суму 203770 рублёў.
У раёне пражывае 11 інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, 9 удзельнікаў вайны, 6 членаў сем’яў загінуўшых, 24 былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, 483 адзінокіх грамадзян.
Штогод на падставе распараджэння Ляхавіцкага райвыканкама праводзіцца абследаванне асобных катэгорый грамадзян, выяўляюцца іх патрэбы ў атрыманні рознага віду дапамогі і забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці. У 2016 годзе абследаваны ўмовы жыцця 28 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 39 асоб, якія пацярпелі ад Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх – 483, адзінокіх інвалідаў І і ІІ груп – 246. Па выніках абследавання былі распрацаваны і зацверджаны раённыя мерапрыемствы па аказанні неабходнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян з улікам выяўленых патрэб. Аб’ём фінансавання на гэтыя мэты летась склаў 5774 рублі. Грашовыя сродкі засвоены ў поўным аб’ёме.
У мінулым годзе матэрыяльная дапамога са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва аказана 361 чалавеку на суму 18054 рублі.
У медыцынскай сферы работа была накіравана на рэалізацыю комплексу мер па захаванні і ўмацаванні здароўя насельніцтва. Удасканальвалася дзейнасць арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць амбулаторна-паліклінічную, стацыянарную і хуткую медыцынскую дапамогу. Праводзіліся мерапрыемствы па паляпшэнні даступнасці і аказанні якаснай першаснай медыцынскай дапамогі. На ахову здароўя накіравана 7385 тысяч рублёў.
Нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара раёна ў 2016 годзе складаў 277,16 рубля, фактычнае выкананне – 278,3 рубля.
Узровень расходаў на аднаго жыхара па медыкаментах склаў 25,3 рубля, па іншых трансфертах (набыццё льготных медыкаментаў і вырабаў медыцынскага прызначэння) – 19,9 рубля.
Бясплатная для грамадзян і небясплатная для дзяржавы наша медыцына, якая стаіць на варце здароўя насельніцтва. Вось некалькі фактаў. Наведванне фельчара ФАПа ў сярэднім абыходзіцца бюджэту ў 3,22 рубля, урача на прыёме – 8,70, на даму – 7,47, выклік хуткай медыцынскай дапамогі каштуе 45,78, адзін ложка-дзень у аддзяленні дзённага знаходжання – 2,81, ложка-дзень у кругласутачным стацыянары – 43,94 рубля. І калі ў тэрапеўтычным аддзяленні (з улікам ложкаў сястрынскага догляду) гэта лічба складае 31,51 рубля, то ў інфекцыйным – 74,27, хірургічным – 45,42, гінекалагічным – 48,75, педыятрычным – 45,18, неўралагічным – 41,28, а ў рэанімацыйным аддзяленні – 151,96 рубля.
У раёне праводзіцца мэтанакіраваная работа па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферах адукацыі, спорту і турызму.
Расходы ва ўстановах адукацыі ў 2016 годзе прафінансаваны ў суме 12873 тысячы рублёў.
На кожнага вучня ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі летась з бюджэту затрачана 2,8 тысячы рублёў; на дзіця ў дашкольнай установе – 2,9 тысячы рублёў; на навучэнца ў ЦКРНіР – 2,5 тысячы рублёў; ва ўстановах пазашкольнага навучання і выхавання – 152 рублі.
На ўтрыманне і развіццё ўстаноў фізічнай культуры і спорту (ДЮСШ, ФСК, ФАКі) выдаткавана 424,4 тысячы рублёў.
Дзейнасць у сферы культуры была накіравана на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны раёна, стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў, арганізацыю вольнага часу насельніцтва.
Установамі культуры расходавана 1741,5 тысячы бюджэтных рублёў.
Дзіяна ТРЫСЦЕНЬ,
намеснік старшыні райвыканкама.
А то привыкли, что включено и на блюдечке. У каждой услуги есть своя цена,и немаленькая, которую оплачивает государство.