Са святам, абаронцы! У Ляхавічах адзначылі свята абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь /фота/

Святкаванне Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь перамясцілася ў раённы Дом культуры. Многія ўдзельнікі ўрачыстасці былі апрануты ў ваенную форму. Да такіх у першую чаргу, да ўсёй залы з прывітальным словам звярнуўся старшыня райсавета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч. Было шмат іншых віншаванняў, у тым ліку вакальна-музычна-танцавальнае. Лепшыя атрымалі ўзнагароды.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.