Гэта прыйшла вясна

То заснежыць, то абнежыць, то марозна, то ветрана, то сонечна. Але ўсё адно – вясна! З чым і віншуем нашых дарагіх землякоў. Пачынаецца самае цікавае: абуджаецца зямля, з-пад снегу на газонах паказалася  зусім зялёная траўка, прачынаюцца пяшчотныя пупышкі вярбы, а паветра стала празрыстым-празрыстым, якім бывае толькі ў сакавіку. Вось-вось расцвітуць першацветы. А адна з галоўных прыкмет вясны навідавоку – па ручаях, бы па моры-акіяне, плывуць папяровыя караблікі. Ва ўсе часы дзеці сустракаюць сакавік гэтым няхітрым, але любімым імі заняткам. Радасна!

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *