Асеннія старты

Прыгожы і цёплы, сонечны і вясёлы выдаўся суботні дзень для  гімназістаў. Малодшыя школьнікі бавілі час у  спартыўнай зале, дзе прайшла “Спартландыя”: адны спаборнічалі ў спрытнасці, хуткасці, а іншыя “хварэлі” за сваю каманду разам з бацькамі.

Вучні 5-11 класаў пераадольвалі на хуткасць метры дыстанцый.

А шэсць вучняў 9-10 класаў удзельнічалі ў гэты дзень у раённых спаборніцтвах па тэхніцы горна-пешаходнага турызму і занялі 2 месца сярод 13 каманд.

Шосты дзень вучэбнага тыдня дадаў нам ба-дзёрасці і сілы духу.

Алёна ГОРБІК,
вучаніца гімназіі

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *