Вясна па імені Жанчына
Ад усяго сэрца віншуем вас са святам вясновага натхнення і светлай радасці – Днём жанчын! Яно дорыць цудоўны настрой, традыцыйна адзначаецца з асаблівай цеплынёй і сардэчнасцю.
Вялікая сіла любві, якой прырода надзяліла жанчыну, уносіць у жыццё святло і гармонію, дабрыню і пяшчоту. Вашы душэўная цеплыня і клопат падтрымліваюць у цяжкую хвіліну, усяляюць веру і надзею, даюць сілы для вырашэння сур’ёзных задач. У напружаным рытме сучаснага жыцця вы паспяваеце выхоўваць дзяцей і рабіць кар’еру, займацца грамадскай дзейнасцю, праяўляць свае таленты ва ўсіх сферах.
Мілыя жанчыны! Нізкі паклон вам за мудрасць і душэўную шчодрасць. Няхай ваша жыццё будзе сонечным і прыгожым, як вясна! Моцнага вам здароўя, мацярынскай радасці, заўсёднай падтрымкі родных і блізкіх, поспехаў ва ўсіх справах, сямейнага дабрабыту і шчасця.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Шаноўных жыхарак Ляхавіцкага раёна, дарагіх зямлячак
рады павіншаваць з цудоўным святам – Днём жанчын. Вашы заўсёдныя мудрасць, дабрата, бязмежнае мацярынскае пачуццё, ваша любоў да жыцця, нераўнадушнасць і залатыя нястомныя рукі робяць яго больш светлым і радасным. Вам падуладныя любыя добрыя справы, вы – крыніца натхнення.
Жадаю вам шчасця, міру, дастатка, поспехаў, надзейнага моцнага пляча побач.
З павагай, Леанід ЦУПРЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.