Якое ганаровае прызванне!

Больш за 800 прадстаўнікоў адной з самых гуманных, запа-трабаваных і важных прафесій — педагогаў — штодня  спяшаюцца на сустрэчу са сваімі вучнямі і выхаванцамі ў школы, дзіцячыя сады, пазашкольныя ўстановы, вучэбна-вытворчыя камбінаты. Будні настаўніка не падобныя на будні  прадстаўнікоў іншых прафесій – гэта так нялёгка штодзённа часцінку сваёй душы і сэрца аддаваць дзецям. Але і святы ў іх асаблівыя.

У мінулую сераду на традыцыйны штогадовы прыём лепшых педагогаў Брэстчыны з удзелам  старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага ка-мітэта Канстанціна Сумара ў грамадска-культурны цэнтр з усіх навучальных устаноў вобласці з’ехаліся каля 500 педагогаў. Сярод іх былі і прадстаўнікі     Ляхавіччыны.

А 30 верасня на святкаванне Дня настаўніка ў Ляхавіцкі гарадскі Дом культуры былі запрошаны  дэлегаты з усіх устаноў аддзела адукацыі. Ва ўпрыгожанай зале было столькі прыгожых людзей! Святочная нагода сабрала  настаўнікаў некалькіх пакаленняў: побач з моладдзю нібы скінулі з плячэй некалькі дзесяцігоддзяў прадстаўнікі старэйшага пакалення. Узрушаныя, радасныя, натхнёныя, яны ўспаміналі, раіліся, жартавалі – адным словам “педсавет”, праўда, святочна-урачысты.

Шчыра віншаваў педагогаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бурдук. Сардэчныя словы адрасавала галоўным віноўнікам урачыстасцей начальнік аддзела адукацыі райвыкан-кама Святлана Юрлевіч.  Вялікаму педагагічнаму калектыву раёна ёсць чым ганарыцца.  Пра яго прафесіяналізм гавораць дасягненні шматлікіх вучняў. І мінулы  навучальны год не стаў выключэннем. Ён запомніўся чарговай вікторыяй выпускніка гімназіі Сяргея Краўцэвіча  (настаўніца Ніна Смаршчок), які перамог на рэс-     публіканскай алімпіядзе  па біялогіі (цяпер Сяргей – першакурснік Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта); 14 юнакоў і дзяўчат з гарадскіх і сельскіх школ атрымалі залатыя і сярэбраны медалі, большасць выпускнікоў паспяхова   прайшла тэсціраванне і стала навучэнцамі і студэнтамі сярэдніх спецыяльных (больш за 14 працэнтаў) і вышэйшых навучальных устаноў (больш за 40 працэнтаў). Чарговы раз пацвердзілі свой статус гімназіс-ты: 96 працэнтаў сёлетніх выпуск-нікоў сталі студэнтамі ВНУ. 50-працэнты ўзровень паступлення ў ВНУ перасягнулі і  выпускнікі гарадскіх школ, Крывошынскай і Тальмінавіцкай СШ. І яшчэ адна прыемная навіна: па выніках сёлетняга тэсціравання па беларускай мове ляхавіцкая гімназія ўвайшла ў дзясятку лепшых гімназій Беларусі. Былі і перамогі на абласных прадметных алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях,  разнастайных выставах  і конкурсах.  Разам з рабятамі радасць перамог падзяляюць іх любімыя настаўнікі.

Лепшыя з лепшых за сваю пачэсную працу атрымалі ганаровыя граматы райвыканкама, райсавета, упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і аддзела адукацыі райвыканкама. Апладысментамі сустракалі настаўнікі сваіх калег – ветэранаў педагагічнай працы, якія далі пуцёўку ў жыццё не аднаму пакаленню вучняў.

Усе мы родам з цудоўнай краіны дзяцінства. Прысутным пра гэта напомнілі самыя маленькія выхаванцы  шчырымі словамі віншаванняў і песнямі.

Напярэдадні Дня настаўніка ў кожнай навучальнай установе кветкамі і цёплымі шчырымі словамі віталі  любімых настаўнікаў і выхавальнікаў  сённяшнія  і былыя вучні, калегі, тэлефанавалі выпускнікі і іх бацькі. Свята-ўшанаванне педагогаў адбылося таксама і ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *