Пра ручнік спявалі

На прыгожых ручніках дзяўчаты вынеслі на сцэну хлеб-соль. Так у сярэдняй школе № 1 г. Ляхавічы 17 лютага пачалося свята беларускага ручніка.
Удзельнікі фальклорнага гурта “Кужалёк” пад кіраўніцтвам Наталлі Сідор, народнага клуба ветэранаў вайны і працы “Сівізна” распавядалі і спявалі пра  гэты атрыбут нашага быту і культуры.Супрацоўнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі тэматычны відэаролік і кніжную выставу.
Але галоўным героем свята была майстар па ткацтве з вёскі Гайнінец Ніна Алёхнік. У зале арганізавалі выставу яе работ, Ніна Фёдараўна пазнаёміла вучняў, настаўнікаў, ветэранаў педагагічнай працы горада са сваім мастацтвам.
Вядучыя, чытальнікі, спевакі падарылі прысутным цудоўны настрой і цікавыя расказы пра даўніну.
Жанна АБРАМОВІЧ,
кіраўнік народнага клуба ветэранаў “Сівізна”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *