Жывём па Канстытуцыі
ПАВАЖАНЫЯ ЗЕМЛЯКІ!
15 сакавіка мы адзначаем адно з галоўных дзяржаўных святаў – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Асноўны Закон – надзейны прававы фундамент, які замацоўвае базавыя каштоўнасці захавання грамадзянскага міру, згоды і адзінства, шанавання памяці продкаў і асэнсавання адказнасці перад будучымі пакаленнямі. Менавіта Канстытуцыя вызначае палітычную, эканамічную, прававую і сацыяльную сістэмы краіны, усталёўвае прынцыпы ўзаемаадносін паміж чалавекам і дзяржавай.
Высокі грамадзянскі абавязак кожнага – паважаць Канстытуцыю, заўсёды заставацца патрыётам сваёй краіны, жыць па яе законах, памятаць сваю гісторыю, берагчы мір і стабільнасць у грамадстве.
Шчыра жадаем жыхарам раёна моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, дабрабыту і згоды ў кожным доме.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Артыкул 49 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Кожны мае права на адукацыю. Гарантуюцца даступнасць і бясплатнасць агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя даступная для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі кожнага. Кожны можа на конкурснай аснове бясплатна атрымаць адпаведную адукацыю ў дзяржаўных навучальных установах.