Пра што гаворыць постаць

Памяткі па фарміраванні правільнай постаці ад валанцёраў з СШ № 1 .

Галава паднята, плечы распраўлены – так выглядае правільная постаць. Але пахваліцца ёй могуць далёка не ўсе.

Напрыканцы лютага на  Брэстчыне з мэтай прафілактыкі  парушэнняў пос-таці ў дзяцей і падлеткаў стартаваў прафілактычны праект  “Правільная постаць – залог здароўя”.
Што датычыць нашага раёна, то з дыягнастычнай місіяй медыкі пабывалі ў дзіцячых садах №1 і №2, правялі кансультаванне бацькоў. Пра вынікі праекта гаварыць пакуль рана – ён працягнецца да канца мая. А вось прафілактычны  агляд, што праводзіцца круглы год, пацвярджае: выпадкаў скрыўлення пазваночніка, плоскаступнёвасці, на жаль,  ў дзяцей менш не становіцца, адзначае раённы педыятр Інэса Драздовіч. І дадае, што часта менавіта ад зацікаўленасці і намаганняў бацькоў залежыць, ці будуць у сына ці дачкі здаровая спіна і  прыгожая паходка.
У мінулую сераду ўрачы абследавалі рабят з СШ №1. Школьнікам прадэманстравалі   відэаролік, у якім нагадваліся правілы здаровай спіны і  памылкі, што дапускае чалавек падчас выканання любой работы. А далей тэорыя замацоўвалася практыкай. Педагогі расказвалі і паказвалі, як падбіраць у школе і дома памер стала, стула адпаведна росту, звярталі ўвагу на правільную позу пры пісьме, чытанні і іншае. Дарэчы, рабяты падчас заняткаў могуць навучацца стоячы, для гэтага ў кабінетах пачатковых класаў  і там, дзе займаюцца васьмікласнікі, ёсць спецыяльная  вучнёўская мэбля – канторка.
Бацькі, якія прыйшлі на сустрэчу з медыкамі,  задалі  ім нямала пытанняў наконт прафілактыкі скаліёзу, падбору абутку і г.д.
Мерапрыемствы, прысвечаныя   захаванню здароўя дзяцей, прафілактыцы парушэнняў постаці, будуць працягвацца і далей.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота аўтара.

One thought on “Пра што гаворыць постаць

  • 20/03/2017 в 22:32
    Permalink

    К сожалению, увлечённость детей компъютерами и другими гаджетами здоровья им не прибавляют. Сидят согнувшись, двигаются мало — отсюда и искривление позвоночника и другие проблемы. Вот раньше всем двором играли в прятки, в догонялки и другие игры — и весело, и полезно.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *