Сімвал дружбы і добрасуседства. 2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Гэта свята з’яўляецца сімвалам трывалых традыцый дружбы і добрасуседства нашых краін. Беларусаў і расіян аб’ядноўвае агульная гісторыя, у якой шмат слаўных старонак.
За апошнія гады нашы дзяржавы прайшлі пэўны шлях па фарміраванні адзінай эканамічнай прасторы, забеспячэнні дастойнага ўзроўню жыцця грамадзян нашых краін, вырашэнні многіх сацыяльна значных пытанняў. Сумеснымі намаганнямі беражліва захоўваецца і перадаецца нашчадкам памяць пра вялікія здзяйсненні пакалення пераможцаў. Усё гэта яскрава адлюстроўвае імкненне дзвюх дзяржаў і ў далейшым развіваць і пашыраць інтэграцыйныя працэсы.
Сардэчна жадаем нашаму агульнаму дому – Саюзнай дзяржаве – росквіту і дабрабыту, а яго грамадзянам – здароўя, згоды і ўпэўненасці ў будучыні, мірнага неба над галавой, плённай працы і дасягнення ўсіх пастаўленых мэтаў.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *