Лясны размах. У Ляхавіцкім раёне павялічваюцца лясныя «новабудоўлі»/фота/
На цэлых 2 гектары павялічыліся лясныя «новабудоўлі» раёна за мінулую пятніцу. Так плённа пачалі Тыдзень лесу мясцовы лясгас і яго добраахвотны памочнік – калектыў РАНС. Маладзенькія елачкі, пасаджаныя клапатлівымі рукамі, будуць цягнуцца да сонца, набірацца сілы ва ўгоддзях Ляхавіцкага лясніцтва – ля вёскі Літва. Да акцыі маюць намер далучыцца многія працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі, школьнікі і навучэнцы каледжа. Паўдзельнічалі ў ёй і прадстаўнікі раёнкі. Магчыма, праз некалькі гадоў елачкі, пасаджаныя фотакарэспандэнтам і вадзіцелем «ЛВ», стануць навагоднім атрыбутам у кватэрах кагосьці з нашых землякоў. Расці, лес, на радасць усім – шчодра, з размахам! Няхай гэта багацце нашай зямлі толькі прымнажаецца – з дапамогай нераўнадушных людзей.