Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Трагічная выпадковасць
Раніцай у мінулую сераду 67-гадовая жыхарка аграгарадка Ліпск,  як звычайна, пайшла ў хлеў, каб управіцца са свойскай жывёлай. Калі вярнулася ў дом, сказала сыну, што  ёй дрэнна, бо яе     стукнула карова. Той выклікаў хуткую дапамогу. Яшчэ да прыбыцця медыкаў жанчына памерла. Раённы аддзел Следчага камітэта па даным факце праводзіць праверку.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
намеснік начальніка РАСК.
Здаў арсенал у ”Арсенал”
У час правядзення аперацыі “Арсенал”  ляхавічанін  здаў  у райаддзел міліцыі штык і  53 патроны часоў вайны. Усё гэта ён знайшоў у адным з лясных масіваў нашага раёна.
Я цябе нарадзіў…
Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу  па артыкуле  186 (пагроза забойствам)  Крымінальнага кодэкса Рэспублікі     Беларусь  у дачыненні  72-гадовага  ляхавічаніна.  Позна вечарам ён, размахваючы сякерай,  пагражаў забойствам сваёй дачцэ. Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
Праштрафіліся
За апошнія 2 тыдні затрыманы 30 жыхароў раёна за знаходжанне ў грамадскіх месцах у нецвярозым  стане,  па 6 – за дробныя крадзяжы і хуліганствы,  8 сямейных  скандалістаў, 2 вадзіцелі, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення. Трое асуджаны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
Са зводкамі РАУС знаёмілася Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *