Сэрвіс пры дарозе
На жаль, на Ляхавіччыне аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу не многа, але зрухі да лепшага ўсё ж ёсць. Па словах началь-ніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыкан-кама Людмілы Буханавай, у жніўні 2010 года рашэннем райвыканкама быў прадастаўлены ў арэнду ўчастак плошчай 1 гектар для будаўніцтва аб’екта прыдарожнага сэрвісу – многапаліўнай аўтазаправачнай станцыі. Участак занаходзіц-ца на адлегласці 2,2 кіламетра ад райцэнтра на аўтадарозе Баранавічы-Ляхавічы.
У якасці забудоўшчыка і інвестара выступіла ра-сійскае ТАА “Зорка Падмаскоўя”. Пэўны час пайшоў на падрыхтоўку праектнай дакументацыі і іншае афармленне, а з жніўня 2011 года пачаліся будаўнічыя работы. Згодна бізнес-плана да канца гэтага года плануецца пабудаваць цэлы комплекс: акрамя аўтазапраўкі тут размесцяцца кафэ і магазін, зона адпачынку, а ў перспектыве – пункты пражывання.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ