Кроўныя вузы
Трагічна закончыўся вечар 6 красавіка для кампаніі ляхавічан, якая разбаўляла яго гарэлкай. Калі ўсё спіртное было выпіта і яго аказалася недастаткова, паміж пляменнікам і дзядзькам (абодва раней судзімыя) разгарэўся канфлікт. 28-гадовы госць так збіў сваяка, што той ад нанесеных цялесных пашкоджанняў раніцай наступнага дня памёр.
Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 3 артыкула 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага) Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Падазроны затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання РАУС.
Віталій ЛАБАНАЎ, начальнік райаддзела Следчага камітэта.