Графіці тут, графіці там…

Забава падлеткаў: выбраць момант і з балончыка распырскаць на сцяне дома, гаража, дзвярах пад’езда  ці яшчэ на якой пабудове фарбу, вывесці нешта падобнае на лацінскія літары. І наўцёкі. Усё па сцэнарыі рэкламнага роліка, які часта круціцца па тэлебачанні і распавядае пра вулічныя забавы падлеткаў і ўзнікненне графіці.

На жаль, падобныя “мастакі” знайшліся і ў Ляхавічах. Дзе-нідзе па горадзе, асабліва ў мікрараёне вуліцы Будаўнікоў, рознымі выкрунтасамі размаляваны дзверы і сцены трансфарматарнай падстанцыі, выявы лацінскіх літар віднеюцца пад балконамі некаторых дамоў, так “упрыгожана” металічная шафа  РВЭСа (ля дома №20 па              вул. Будаўнікоў), на дзвярах пад’ездаў. Напэўна, гора-графіцісты жывуць іменна ў гэтым мікрараёне. Пытанне да бацькоў: адкуль дзеці бяруць грошы  (балончык такой фарбы каштуе, як мінімум, 50 тысяч рублёў)? Да таго ж, органы правапарадку такія ўчынкі забавай не лічаць. Гэта хуліганства, якое караецца штрафамі і адміністрацыйным арыштам.

Аліна ЛАПІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *