Аўтамабіль у тумане

Частыя перамены надвор’я, асабліва ў міжсезонне, нярэдка прыво-дзяць да ДТЗ. Супраць дзённага туману, напрыклад, неэфектыўныя любыя фары, таму што яны проста не здольны высветліць дарогу лепш за натуральнае святло. Днём галоўнае – як мага раней заўважыць сустрэчны аўтамабіль. У такіх умовах лепш за ўсё ехаць з уключаным далёкім святлом фар. Калі ноччу ў тумане далёкае святло стварае белую заслону і асляпляе сустрэчных вадзіцеляў, то ўдзень з-за яркага натуральнага асвятлення верагоднасць гэтага практычна выключана.

Тым не менш, фары і ліхтары не выратуюць ад сутыкнення, калі аўтамабіль едзе са скорасцю, для пагашэння якой да нуля патрабуецца большы тармазны шлях, чым адлегласць да заўважанага ў тумане аб’екта. Таму правільна выбраная скорасць – галоўная ўмова бяспечнага руху ў тумане. Пры яе выбары неабходна ўлічваць, што ўсе прадметы ў тумане здаюцца ўдвая далейшымі, чым ёсць на самай справе, а цёмныя аб’екты бачны значна лепш, чым светлыя. У тумане трэба захоўваць бяспечную дыстанцыю, устрымлівацца ад абгонаў і рэзкіх тармажэнняў, не варта без неабходнасці мяняць паласу руху. Асаблівыя ўвага і асцярожнасць – пры праездзе пешаходных пераходаў.

З 10 па 20 кастрычніка на тэрыторыі Брэстчыны ДАІ і УП “Белтэхагляд” праводзіцца дэкада “Вучэбны аўтамабіль”.

Юрый МАЛЕВІЧ,
начальнік АДАІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *