“Пламбірныя” імправізацыі
Заўтра, 19 красавіка, нашыя юныя землякі – каманда КВЗ “Пламбір” цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі – выступае ў чвэрцьфінале адкрытай Брэсцкай абласной лігі. Каб трапіць у гэты этап, у сакавіку давялося спаборнічаць з 29 камандамі-канкурэнтамі, з якіх журы адабрала толькі 12. Калі ў мінулай гульні вясёлыя і знаходлівыя гумарылі на тэму “Інавацыйны сезон”, то зараз парадуюць “Інавацыямі мінулага”. “Пламбір”, як заўсёды, падрыхтаваў яркія нумары і трапныя жарты. Акрамя візітнай карткі, рабяты будуць імправізаваць у музычным біятлоне, размінцы і іншых конкурсах. “Пламбір” у Брэсцкай лізе не навічок, выступае трэці сезон.
Жадаем рабятам выдатных выступленняў.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота з архіва каманды.