Выратавальнікі вачыма дзяцей

Конкурс «Выратавальнікі вачыма дзяцей» прымушае паглядзець на бяспеку іншымі вачыма – дзіцячымі. Ляхавіцкія выратавальнікі сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама арганізоўваюць гэты конкурс ўжо 19-ы раз. Сёлета на яго прадстаўлена больш за 20 работ у 8 намінацыях. Паміж сабой спаборнічалі юныя рамеснікі і канструктары, мастакі і скульптары, пісьменнікі і паэты, творчы патэнцыял рабят раскрываўся ў розных намінацыях. Работы былі прадстаўлены на тэмы бяспечных паводзін дома, на вадзе, на прыродзе, небяспечных гульняў і многія іншыя.
Як даказалі юныя выратавальнікі, пра правілы бяспекі можна расказаць праз малюнкі і плакаты, вершы і нават фігуркі з гліны.
Па выніках конкурсу пераможцамі і прызёрамі ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў сталі 19 школьнікаў  СШ № 1 і № 2, гімназіі, Тухавіцкай, Востраўскай, Ліпскай, Тальмінавіцкай, Жарабковіцкай СШ, Малагарадзішчанскага ДС-СШ. Лепшыя работы адпраўлены на абласны конкурс.
З кожным годам павялічваецца ўзровень работ,  прымяняюцца новыя тэхналогіі вырабу, што адкрывае перад удзельнікамі конкурсу новыя гарызонты для творчасці.
Валерый РАВІНСКІ, начальнік РАНС.
Фота з архіва РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *