Свабоднае дыханне

Канешне, лепш за ўсё — пастарацца пазбегнуць хваробы. Для гэтага трэба дыхаць на вуліцы праз нос: халоднае паветра павінна паспець прагрэцца, перш чым апусціцца ў бронхі і лёгкія, і прыкрываць  грудзіну цёплым шалікам. Калі вы ўсё ж захварэлі, не пачынайце адразу прымаць антыбіётыкі. Часта ў хваробе вінаватыя вірусы, супраць якіх антыбіётыкі бяссільныя. І абавязкова звярніцеся да ўрача — толькі спецыяліст  зможа паставіць правільны дыягназ. Аднак, ёсць некалькі простых спосабаў самастойна аблегчыць цячэнне захворвання.

Што дапаможа?

Двухмінутны мядовы масаж. Падагрэйце мёд і падушачкамі пальцаў уцірайце яго ў скуру над гру-дзінай. Папрасіце блізкіх дапамагчы вам зрабіць такую ж працэдуру паміж лапаткамі.

Лячэбная інгаляцыя. У водарную лямпу або проста кубак з гарачай вадой дадайце 3 кроплі эўкаліп-тавага алею, 2 кроплі алею ісопу (сіні зверабой), кроплю сандалавага алею. Падыхайце над гэтым растворам.  Эфірныя алеі эўкаліпту змагаюцца з запаленнем, ісопу — ачышчаюць бронхі і лёгкія, сандалу — здымаюць мышачнае напружанне.

Праграванне перцавым пластырам. Наклейце пластыр на грудзі і кладзіцеся ў ложак. Можна пакінуць яго на ўсю ноч.

Калі кашаль сухі…

У пачатку прастуды вельмі важна ўвільгатняць  слізістую абалонку насаглоткі, каб яна магла самастойна змагацца з вірусамі. Для гэтага купіце ў аптэцы інгалятар, заліце ў яго настой кары дуба, мацярдушкі або цёплы фізраствор і рабіце інгаляцыі да 10 разоў у дзень.

У барацьбе з кашлем  дапамогуць і такія рэцэпты: натрыце на тарцы цыбуліну або пару зубчыкаў часнаку, пакладзіце ў заварачны чайнік, заліце кіпенем і дыхайце праз носік, пакуль пара не ахалодае. Другі варыянт: у чорнай рэдзьцы зверху нажом зрабіце паглыбленне, уліце туды сталовую лыжку мёду, пакіньце на гадзіну. Сумесь соку рэдзькі і мёду піце па чайнай лыжцы 4-5 разоў у дзень.

Калі кашаль мокры…

Макрота павінна лёгка выходзіць з лёгкіх. Заварвайце і піце адхарквальныя травы (прадаюцца ў аптэцы): лакрычнік, горац змяіны, брусніцы, эўкаліпт, алтэй, крываўнік, чараду.

Не трэба прымаць лекавыя сродкі з кадэінам, якія прыгнячаюць кашлевы цэнтр. Наадварот, кашаль павінен развівацца, каб выводзіць з макротай шкодныя рэчывы. Выключэнне — калі кашаль надсадны і перашкаджае сну.

Падыхайце над парай ад свежаадваранай бульбы або яе ачысткаў (але за 2 мінуты да гатоўнасці дадайце ў бульбу жменьку лісця эўкаліпту або чабору).

Можна прымаць і такі раствор: сталовую лыжку парэзанага сушанага інжыру заліце шклянкай кіпеню, варыце на слабым агні 10 мінут, працадзіце, астудзіце, дадайце палову чайнай лыжкі лімоннага соку. Піце па паўшклянкі 4 разы ў дзень пасля яды.

ВАЖНА!

У пятай часткі людзей з хранічным кашлем праблемы зусім не з лёгкімі, а са страўнікава-кішачным трактам. Пасля яды частка ежы трапляе ў стрававод і раздражняе дыхальныя шляхі. Такі кашаль трэба лячыць у гастраэнтэролага.

У жанчын і дзяцей бывае неўратычны кашаль. Такі кашаль з’яўляецца падчас стрэсу. Справіцца з ім дапамогуць валяр’янка або валакардзін. Патрэбна таксама кансультацыя псіхатэрапеўта.

Кашаль бывае і пры хваробах сэрца, напрыклад, недастатковасці кровазвароту па малым крузе, пароках сэрца.

One thought on “Свабоднае дыханне

  • 16/11/2011 в 00:54
    Permalink

    А я знаю прекрасное средство от кашля. Это Пектосан. Он очень быстро помогает при кашле и очень вкусный. И он универсален подходит как при влажном та к и при сухом кашле. Так что рекомендую, проверено лично.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *