Неэкалагічна і неэстэтычна

Засмечаны да нельга штучны «вадаём» – гэта «выток» канавы, якая ідзе па вуліцах Першамайскай і Мінскай і арашае іх, асабліва шчодра ў моцныя дажджы ці падчас таяння снегу. Акрамя нюхальных і эстэтычных выдаткаў тут можна смела гаварыць пра жудасную антысанітарыю. «Аб’ект», здаецца, кішыць мікробамі. Пытанне да кампетэнтных службаў: хто гаспадар гэтай раскошы і якія планы наконт яе?

Мясцовымі джунглямі стала тэрыторыя за гарадской крынічкай: зараснікі, смецце, якое выкідваюць сюды, мусіць, жыхары бліжэйшых дамоў. Дарэчы, гэта месца, якое па праву можа стаць адной з візітовак нашага горада, ужо трапляла ў аб’ектыў «ЛВ» з нагоды сваёй, мякка кажучы, непрывабнасці. Але воз, як гавораць, і сёння там…

Паміж дамамі № 9 і № 11 на вул. Гагарына ўстаноўлены кантэйнеры для паасобнага збору смецця, а побач замацавана шыльда з аб’явай, што бытавыя адходы тут нельга пакідаць, нагадваецца пра штраф і відэаназіранне. Пусты напамін, пра што сведчаць шматлікія пакункі са смеццем. Яны, дарэчы, не самі з’явіліся – прынесены жыхарамі. Такі «клопат» пра парадак нашаму гораду непатрэбен.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Неэкалагічна і неэстэтычна

  • 26/04/2017 в 12:45
    Permalink

    Неужели покуда пальцем не ткнёшь, не поймут, что порядок — это когда даже в самых неприметных уголках чисто и аккуратно. И заинтересованы в этом должны быть все. А то тут бросили, там не убрали. И в городе вырастают джунгли.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *