Блюз у джазавым выкананні

Чорна-белыя клавішы фартэпіяна вабяць Алесю з ранняга дзяцінства.
– Здавалася: навучуся іграць – разгадаю нейкую тайну музычных знакаў, – шчыра прызнаецца дзяўчынка.
На сямейным савеце пастанавілі: хочаш іграць – іграй і адправілі ў музшколу №2 горада Баранавічы. Не кожныя бацькі вырашаць вялікі інструмент прапісаць у доме –Камскія нават не задумваліся. Бачылі, гэта не проста дзіцячае “хачу”, а раскрыццё асабістага я дачкі.
Нашымі землякамі Камскія сталі крыху менш за год, калі набылі дом у Дараве, пераехаўшы з суседніх Баранавічаў. І хоць Алеся вучыцца ў баранавіцкіх гімназіі №5 і музычнай школе, паспявае наведваць вакальны гурток у Дараўскім сельскім Доме культуры. Яго кіраўнік Вольга Цімашок падкрэслівае, што ў яе падапечнай выдатны музычны слых, памяць, пачуццё рытму. Нават складаны джазавы стыль асвойвае, прычым паспяхова, пра што сведчыць нядаўні міжнародны конкурс, у якім прымалі ўдзел таленты з 10 краін.
…Алеся музыцыруе, а малодшая пяцігадовая сястрычка Ясенія прытанцоўвае. Карціна не можа не расчуліць.
– Пасля заканчэння школы хачу паступіць у музычны каледж, а далей у інстытут культуры, – раскладвае сваё заўтра чатырнаццацігадовая Алеся.
А што? Няхай “даспявае” да вялікай сцэны!
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Умница какая! В 14 лет точно знает, чего хочет. И уже столько музыкальных наград имеет. Похвально.