І мір! І май! І праца!
Сардэчна віншуем вас са Святам працы і вясны!
Мяняюцца эпохі і пакаленні, а Першамай застаецца з намі як сімвал стваральных пачынанняў, светлых надзей і глыбокай павагі да чалавека працы.
Святкаванне 1 Мая пацвярджае грамадзянскую адказнасць, патрыятызм і з’яднанасць беларускага народа. Гэта асабліва важна ў сучасных эканамічных умовах, калі ад самаадданасці кожнага залежыць трываласць і моц нашай краіны, яе незалежнасць і суверэнітэт.
Па шматгадовай традыцыі ў гэты дзень выказваем удзячнасць нашым землякам, тым, хто на працягу многіх гадоў закладваў асновы дабрабыту і стабільнасці жыцця. Упэўнены, што маладая змена, натхнёная прыкладам старэйшага пакалення, унясе ў працоўны летапіс свой дастойны ўклад.
Паважаныя ляхавічане! У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму. Няхай шчодрае цяпло майскіх дзён прынясе бадзёрасць, радасны настрой і надасць імпульс для новых здзяйсненняў.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
вот были дружные субботники