За словы трэба адказваць

Раённы аддзел Следчага камітэта днямі ўзбудзіў  крымінальныя справы ў  адносінах чатырох жыхароў Ляхавічаў і Баранавічаў, якія падчас допытаў у якасці сведак далі  заведама лжывыя  паказанні, што датычыліся ўчынення злачынства іншай асобай. Іх знаёмы абвінавачваўся па частцы 1 артыкула 317-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, перадача кіравання асобе ў такім стане ці адмова ад праходжання медыцынскага агляду).
Ілжывыя сведкі палічылі, што, падманваючы следства, дапамогуць свайму таварышу пазбегнуць крымінальнай адказнасці, і падчас допыту паведамілі, маўляў, за рулём аўтамабіля быў іншы чалавек.  Аднак, дзякуючы  граматным дзеянням супрацоўнікаў РАСК, віна вадзіцеля (які, дарэчы, двойчы на працягу года затрымліваўся нецвярозым за рулём) была поўнасцю даказана.                                                 Сёлета ў студзені ён быў асуджаны і атрымаў пакаранне ў выглядзе  2 гадоў выпраўленчых работ з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 5 гадоў. Аўтамабіль, за рулём якога быў п’яны вадзіцель, канфіскаваны.
Цяпер і лжывым сведкам пагражае крымінальная адказнасць (штраф, арышт, абмежаванне волі на тэрмін да 2 гадоў ці пазбаўленне волі да 3 гадоў) згодна часткі 1 артыкула 401 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі   Беларусь.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
намеснік начальніка РАСК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *