І абаяльныя, і таленавітыя, і ветлівыя. У Ляхавічах змагаліся за званне ”Міс Малютка-2017”
Пяць юных ляхавічанак у мінулую нядзелю ў ГДК змагаліся за званне ”Міс Малютка-2017”. Дзяўчынкам неабходна было падрыхтаваць візітоўку, расказаць пра свае захапленні, прайсці этап ”прынцэса ветлівых навук”, паўдзельнічаць у дэфіле авангарднай моды і ўявіць сябе на балі ў Папялушкі.
Кожную канкурсантку вельмі шчыра і цёпла падтрымлівалі і падбадзёрвалі гледачы. Без тытулаў і падарункаў не засталася ні адна ўдзельніца. Званне “Міс Артыстычнасць” атрымала Дзіяна Кудзялевіч, ”Міс Фота” – Анастасія Кавальчук, “Міс Зачараванне” – Маргарыта Каваленка, “Міс Грацыя” – Марыя Кабяшова.
Уладальніцай галоўнага тытула “Міс Малютка-2017” і прыза глядацкіх сімпатый стала Сафія Цёсава.