У гасцях у “акадэмікаў”
Кожны год выпускнікі сярэдняй школы № 1 г. Ляхавічы папаўняюць рады курсантаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Ужо шмат гадоў школа падтрымлівае цесную сувязь з Ваеннай акадэміяй, у якой 15 кастрычніка праходзіў Дзень адкрытых дзвярэй. Традыцыйна для вучняў нашай школы арганізоўваецца паездка ў акадэмію для таго, каб рабяты не толькі даведаліся пра правілы прыёму, але і пазнаёміліся з бытам курсантаў, наведалі вучэбныя карпусы, паглядзелі выставу ваеннай тэхнікі. У рабят засталося вельмі добрае ўражанне аб Ваеннай акадэміі, а галоўнае – з’явілася жаданне не толькі ў юнакоў, але і ў дзяўчат стаць курсантамі вядучай ваеннай ВНУ краіны.
Наступнай кропкай нашага маршруту быў ваенна-гістарычны музей пад адкрытым небам “Лінія Сталіна”.
Захапленне выклікала экскурсія па Мінску з наведваннем Нацыянальнай бібліятэкі, “Троіцкага прадмесця”, Вострава слёз, Чырвонага касцёла, а таксама сучаснейшага архітэктурнага збудавання – гандлёвага цэнтра “Сталіца”.
На зваротным шляху рабяты марылі кожны пра сваё: хто ўяўляў сябе курсантам Ваеннай акадэміі, а хто бачыў сябе студэнтам іншай сталічнай ВНУ. Адказаць на пытанне, кім быць, выпускнікам давядзецца хутка.
Марына МАРОЗ,
намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце