Падзяліся цеплынёй

Ужо стала традыцыяй у Ляхавіцкім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры штогод з кастрычніка па лістапад праводзіць акцыю “Цяпло маёй сям’і” па зборы цёплых            рэчаў для дзяцей, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы.

У нас у раёне 377 дзяцей   пражываюць у 137 малазабяспечаных сем’ях, 997 дзяцей       выхоўваюцца ў 301 шматдзетнай сям’і, 58 дзяцей з 29 сем’яў знаходзяцца ў сацыяльнанебяспечным становішчы.

Установа адукацыі “Ляхавіцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр” зараней выказвае падзяку тым грамадзянам, якія не застаюцца раўнадушнымі да лёсу дзяцей.

Чакаем вас па адрасе: г.  Ляхавічы, вул. Дзесюкевіча, 25    (2 паверх), тэлефон 2-47-24.

Марына ЯРАШ,
сацыяльны педагог

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *