Шануем і ганарымся! У другую нядзелю апошняга месяца вясны ляхавічане разам з усёй краінай адзначалі Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь

Сонечная раніца,  узнёслая музыка над горадам, добры настрой. 14 мая на плошчы Леніна ў райцэнтры панавала святочная атмасфера. У другую нядзелю апошняга месяца вясны ляхавічане разам
з усёй краінай адзначалі Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.  На ўрачыстую цырымонію “Квітней, Беларусь!” сабраліся кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў.
Са словамі віншавання да землякоў звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Дзіяна Трысцень. Ганаровага права ўзняць Дзяржаўны флаг сёлета была ўдастоена галоўны рэдактар раённай газеты “Ляхавіцкі веснік” Вольга Барадзіна. Флаг Брэсцкай вобласці ўздымала трэнер-выкладчык ДЮСШ Алена Ульянава, Ляхавіцкага раёна – вучаніца Начаўскай СШ  Таццяна Чаранкевіч. Яны сваімі поспехамі і дасягненнямі ў працы, творчасці, грамадскай дзейнасці, вучобе праслаўляюць Ляхавіччыну, Брэстчыну, краіну.
Натхнёна і сардэчна песнямі і танцамі ў гэты  святочны дзень віталі землякоў   самадзейныя артысты раёна.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Больш фота тут

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *