Дзве ахвяры паўночнага агню
У ноч з чацвярга на пятніцу ў РАНС патэлефанавалі з Вялікага Гарадзішча: у вёсцы пажар. Калі выратавальнікі са шчэрбаўскага ПАВП прыбылі на месца здарэння, агонь ужо ахапіў драўляны дом. Суседзі паведамілі, што ўнутры могуць быць людзі. Падчас ліквідацыі пажару ў пакоі выратавальнікі знайшлі гаспадыню дома 1959 года нараджэння і перадалі яе спецыялістам хуткай дапамогі. На жаль, выратаваць жанчыну не ўдалося. Пазней з-пад даху, што абваліўся, вынеслі і цела 28-гадовага сына пенсіянеркі ( у той дзень ён прыехаў да маці з Баранавічаў).
Прычына пажару, які забраў жыцці двух чалавек, устанаўліваецца. Папярэдняя версія – неасцярожнасць пры курэнні.
Валерый РАВІНСКІ, начальнік РАНС.