Галоўныя кветкі мая

Некалькі дзён – і пяшчотныя пялёсткі абсыплюцца, пакінуўшы прастору для зеляніны і надзею на яблычную шчодрасць жніўня. Але заўсёды, незалежна ад часу і надвор’я, застануцца надзейнымі захавальнікамі памяці і цеплыні нашых сэрцаў. Нездарма менавіта яблыневы цвет стаў адным з галоўных элементаў святочна-патрыятычнай бутаньеркі, што аб’ядноўвае нас у самыя важныя для краіны дні – Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці.
Гэты цуд – сярод заўсёдных майскіх падарункаў прыроды чалавеку: бела-ружовая квецень шчодра аздобіла яблыневыя сады. Яшчэ зусім нядаўна шэрыя і, здавалася, бездапаможныя дрэвы прачнуліся, ажылі, пацягнуліся да сонца.
Святлана БЕЛЬМАЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.