Пад сцяг Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі стройся!
20 мая гарністы пратрубілі раённы збор «Піянерыя: учора, сёння, заўтра», які пачаўся на плошчы Перамогі ў Ляхавічах і прадоўжыўся гульнёвай праграмай у гарадскім парку адпачынку па вуліцы Дзесюкевіча. Удзел у ім узялі самыя актыўныя хлопчыкі і дзяўчынкі з усіх дружын Ляхавіччыны, а таксама педагогі-арганізатары і ветэраны піянерскага руху.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.