Лёс спартыўны

Дырэктар прадстаўніцтва НАК у Брэсцкай вобласці Алена Белаконенка ўручае ўзнагароду Андрэю Куркачу.

У Брэсце прайшлі абласны семінар ветэранаў спорту і прэзентацыя зборніка “Лёс спартыўны”.

Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту – ветэранам прапанавалі цікавую спартыўную экскурсію, запрасілі іх на святочныя ўрачыстасці, што праходзілі ў Зале алімпійскай славы. Дырэктар прадстаўніцтва НАК у Брэсцкай вобласці Алена Белаконенка расказала пра работу алімпійскай экспазіцыі, уручыла ўзнагароды самым актыўным кіраўнікам ветэранскіх пярвічак.
Адным з самых яркіх момантаў гэтай сустрэчы стала падвядзенне вынікаў інфармацыйнага праекта “Лёс спартыўны”, што праводзіўся прадстаўніцтвам пры падтрымцы ветэранскай арганізацыі і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама. У аднайменны зборнік увайшлі 42 артыкулы пра ветэранаў спорту, спартыўныя дынастыі, маладых трэнераў і спартсменаў. У ліку актыўных аўтараў быў адзначаны і ляхавічанін – ветэран спорту, Заслужаны трэнер БССР па лёгкай атлетыцы Андрэй Куркач. У зборнік “Лёс спартыўны” ўвайшлі два яго матэрыялы, надрукаваныя ў раённай газеце «Ляхавіцкі веснік». Усяго ж у зборніку размешчана   чатыры артыкулы з “ЛВ”.
Дарэчы, прадстаўніцтва НАК у Брэсцкай вобласці з     1 мая па 16 чэрвеня праводзіць літаратурны творчы конкурс “Алімпійская казка Белай Вежы”, у якім могуць прыняць удзел падлеткі ва ўзросце 13-17 гадоў.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць казку-мініяцюру на спартыўную тэму, у якой у якасці галоўнага героя выступае прадстаўнік белавежскай фаўны.
Палажэнне аб творчым конкурсе і форму заяўкі можна знайсці на сайце НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці (у рубрыцы “конкурсы і праекты”) і на сайце “ЛВ”.
Ірына АЛЬШОВА,
вядучы спецыяліст прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *