Якая ў нас зарплата?
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у арганізацыях Ляхавіцкага раёна (акрамя суб’ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці) за верасень 2011 года склала 1766 тысяч рублёў і павялічылася ў параўнанні з вераснем 2010 года больш як на 76 працэнтаў, са жніўнем 2011 года – на 13 працэнтаў.
Што датычыць сярэдняй заработнай платы па асобных відах эканамічнай дзейнасці, то ў прамысловасці яна склала за мінулы месяц 2196 тысяч рублёў, у будаўніцтве – 1983 тысячы рублёў, у транспартных і арганізацыях сувязі – 1614 тысяч рублёў. Нізкі ўзровень аплаты працы ў верасні адзначаны ў арганізацыях сельскай гаспадаркі, палявання і лясной гаспадаркі – 1311 тысяч рублёў, а таксама ў арганізацыях, што ажыццяўляюць аперацыі з нерухомасцю і аказваюць паслугі спажыўцам, –1335 тысяч рублёў.
У сярэднім 1823 тысячы рублёў атрымалі ў верасні работнікі адукацыі, 1861 тысячы рублёў – работнікі аховы здароўя.
Галіна СІДАРКЕВІЧ,
начальнік аддзела статыстыкі
Ляхавіцкага раёна