Канкрэтныя адказы на абгрунтаваныя пытанні
Прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях, у тым ліку і выязныя, — у практыцы кіраўніцтва раёна. Даволі часта ўзнятыя праблемы вырашаюцца непасрэдна падчас пры-ёму. Ёсць магчымасць скарыстацца і “прамымі тэлефоннымі лініямі”, на якія можа пазваніць кожны жадаючы, задаць пытанне, унесці прапанову. Звароты грамадзян уважліва вывучаюцца, аналізуюцца, робіцца ўсё для іх законнага вырашэння.
Напрыканцы мінулага тыдня “прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі раёна праводзіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бурдук. На “тэлефонным прыёме” прысутнічалі таксама начальнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі розных службаў і арганізацый.
Дзмітрый Бурдук уважліва выслухаў просьбы і праблемы кожнага з 10 патэлефанаваўшых, разбіраўся ў канкрэтных сітуацыях. На некаторыя пытанні заяўнікі адразу атрымалі адказы.
Ляхавічанка ад імя жыхароў ву-ліцы Савецкай паскардзілася на недастатковае асвятленне вуліцы. Старшыня райвыканкама адразу адрасаваў пытанне дырэктару КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” Аляксандру Мядзвецкаму, які паабяцаў, што сітуацыя вырашыцца на працягу некалькіх дзён.
Свяцічанку Веру Шыловіч хвалюе далейшы лёс пустуючых памяшканняў у вёсцы. “Сапраўды, такая праблема ёсць, але вырашыць яе не так проста, як здаецца. Вёска знахо-дзіцца далёка ад райцэнтра, і цяжка знайсці інвестараў, якія далі б новае жыццё пустуючым памяшканням. Спадзяёмся на ініцыятыўныя прапановы саміх вяскоўцаў”, – зазначыў кіраўнік раённай вертыкалі. Свяцічан таксама хвалюе верагоднае закрыццё мясцовага ад-дзялення ашчаднага банка. “Цяпер нам давядзецца за пенсіямі і іншымі выплатамі дабірацца ў Ліпск, гэта нязручна, асабліва для пенсіянераў”, – скардзілася работніца Свя-ціцкай СШ. “Абавязкова разбяромся, – адзначыў Дзмітрый Бурдук і дадаў: – Гэта патрабаванне часу, каб людзі па месцы жыхарства маглі атрымаць усе паслугі, у тым ліку і ашчадбанка”.
Абгрунтаванай назваў Дзмітрый Бурдук скаргу жыхаркі Зубелевічаў на тое, што ў вёсцы шмат ба-дзяжных сабак, якія знішчаюць хатнюю птушку, уяўляюць пагрозу, асабліва дзецям. Дарэчы, старшыня райвыканкама акцэнтаваў увагу на тым, што гэта набалелая праблема датычыцца не толькі Зубеле-вічаў, але і іншых населеных пунктаў, у тым ліку і райцэнтра. Вырашаць яе павінны, аб’яднаўшы намаганні, камунгасаўцы, супрацоўнікі міліцыі, райветстанцыя і іншыя службы.
Падчас “прамой лініі” таксама былі агучаны пытанні пра будаўніцтва жылля, затрымкі ў выплаце заработнай платы, забяспечанасці вяскоўцаў кармамі для жывёлы, безгаспадарчасці пры выкананні дарожных і рамонтных работ і іншыя. Усе пытанні, зададзеныя падчас “прамой тэлефоннай лініі”, будуць трымацца пад кантролем да іх поўнага вырашэння.
Галіна КАНЬКО