Першы першага. 182 адзінаццацікласнікі Ляхавіцкага раёна заканчваюць сваю школьную эпапею
У школах пачалася экзаменацыйная кампанія. Пасля яе 11-класнікі закружацца ў развітальным вальсе, потым – уступныя іспыты. А пакуль… Ціха: ідуць экзамены!
Выпускныя экзамены «прыпісаны» да пачатку лета. Вось і сёлета першы за курс сярэдняй школы – хто па рускай, хто па беларускай, замежнай мовах, хто па матэматыцы – здавалі 1 чэрвеня. 182 адзінаццацікласнікі раёна заканчваюць сваю школьную эпапею. Экзаменуюцца і 254 дзевяцікласнікі. Хвалююцца ўсе: самі вучні, настаўнікі, бацькі. І гэта натуральна, таму што экзамен паказвае ўзровень ведаў, і вынік яго – складнік для сярэдняга бала атэстата. І для настрою, і для ўпэўненасці, і для будучыні. Высокіх балаў вам, юнакі і дзяўчаты!
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.