
З суботы на нядзелю на пачатку другой гадзіны ночы ў райцэнтры па вуліцы Ерашава гарэў цагляны гараж. Пра гэта ў РАНС паведаміў яго гаспадар. Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, палала ўнутры пабудовы, агонь выбіваўся з-пад даху. Пажар знішчыў аўтамабіль “Фальскваген Пассат” 1994 года выпуску, пашкоджаны маёмасць і перакрыцце пабудовы. Прычына здарэння высвятляецца.
Валерый РАВІНСКІ, начальнік РАНС.