Удар пад дых

3 чэрвеня вечарам 31-гадовы ляхавічанін з-за асабістых непрыязных адносін у п’яным чадзе пачаў збіваць брата сваёй маці. З-за стану здароўя інвалід I групы не мог супраціўляцца… Пляменнік нанёс дзядзьку мноства траўмаў, ад якіх той памёр. Пра здарэнне ў міліцыю паведаміла сястра загінуўшага, якая і знайшла яго цела. Падазроны затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання РАУС. З ім працуюць следчыя. Для высвятлення ўсіх абставін праводзіцца агляды, допыты, назначаны комплекс экспертных даследаванняў.
Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 139 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (забойства асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, учыненае з асаблівай жорсткасцю). Максімальнае пакаранне – пажыццёвае заключэнне ці смяротнае пакаранне, мінімальнае прадугледжавае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі.
Віталій ЛАБАНАЎ,
начальнік райаддзела Следчага камітэта.