Па дарозе бяспекі

У час летніх канікулаў вадзіцелям неабходна быць максімальна асцярожнымі ў дварах, каля школ і гульнявых пляцовак – дзеці могуць нечакана выскачыць з-за вугла, дрэва ці іншай перашкоды. Бацькам варта чарговы раз нагадаць хлопчыкам і дзяўчынкам пра бяспечныя паводзіны.
На жаль, ёсць яшчэ такія “экспанаты”, якія садзяцца за руль нецвярозымі. З пачатку года супрацоўнікі АДАІ РАУС за гэта прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 28 чалавек. З мэтай прафілактыкі і спынення фактаў кіравання транспартнымі сродкамі пад градусам, папярэджання ДТЗ з удзелам п’яных вадзіцеляў, веласіпедыстаў, пешаходаў з 9 па 18 чэрвеня на тэрыторыі вобласці пройдзе дэкада “Цвярозасць – норма жыцця!”.
Калі вы сталі сведкай знаходжання за рулём п’янага чалавека і маеце пра гэта дакладную інфармацыю, паведаміце ў дзяжурную часць РАУС па тэлефонах
2-48-37 ці 102. Не будзьце раўнадушнымі. Магчыма, ваш званок дапаможа папярэдзіць трагедыю.
Андрэй ПЕРАХОД, начальнік АДАІ.
Выкарыстана ілюстрацыя.