Урачэбны прыём. Неўралагічнае аддзяленне Ляхавіцкай райбальніцы

Гаспадыня неўралагічнага аддзялення Дзіяна Марчык загадчыцай стала праз некалькі гадоў пасля заканчэння медыцынскага ўніверсітэта. Маладому спецыялісту давялося ўзяць на сябе адказнасць за даволі складанае падраздзяленне райбальніцы. Як высветлілася, гэта  стройная юная жанчына мае  не толькі добрыя веды, але і моцны характар: у яе ўсё атрымліваецца. Строгая, аб’ектыўная, справядлівая, міласэрная – можна працягваць вызначэнні, якія ў адрас Дзіяны Уладзіміраўны гучаць ад калег і пацыентаў. Галоўнае, лічыць яна, аказаць чалавеку дапамогу дзейсную і своечасовую. Іншы складнік поспеху залежыць ад пацыента – важна за меддапамогай звяртацца без спазнення.
А яшчэ яна актыўна займаецца прафілактыкай неўралагічных захворванняў у землякоў, для чаго ахвотна выкарыстоўвае старонкі нашай раёнкі: чытайце і выконвайце рэкамендацыі неўролага Дзіяны Марчык!

Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *